Лукашэнка: абноўлены Асноўны Закон стаў фундаментам для пабудовы сапраўды народнай дзяржавы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Абноўлены пры ўдзеле мільёнаў беларусаў Асноўны Закон стаў фундаментам для пабудовы сапраўды народнай дзяржавы, у я
Прэзідэнт звярнуў увагу: "У год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне асаблівае значэнне набываюць палажэнні Канстытуцыі, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды аб святым подзвігу беларускага народа. Гэту праўду аб героях, якія адстаялі свабоду Радзімы, павінны ведаць і памятаць нашы дзеці і ўнукі".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што патрыятызм, згуртаванасць, вернасць канстытуцыйным прынцыпам і каштоўнасцям стануць залогам працвітання і незалежнасці нашай краіны.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім міру, дабра, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Канстытуцыі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Канстытуцыі.
Абноўлены пры ўдзеле мільёнаў беларусаў Асноўны Закон стаў фуbelta.byндаментам для пабудовы сапраўды народнай дзяржавы, у якой клопат аб чалавеку з'яўляецца прыярытэтам праводзімай палітыкі.
У Беларусі ствараецца грамадства роўных магчымасцей, забяспечваецца абарона правоў і свабод грамадзян, умацоўваецца інстытут сям'і, дзейнічае сістэма падтрымкі моладзі, актыўна развіваюцца ахова здароўя, навука і адукацыя. Дзяржава аказвае садзейнічанне духоўнаму адраджэнню, захаванню культурнай спадчыны і міжканфесійнаму дыялогу.
У год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне асаблівае значэнне набываюць палажэнні Канстытуцыі, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды аб святым подзвігу беларускага народа. Гэту праўду аб героях, якія адстаялі свабоду Радзімы, павінны ведаць і памятаць нашы дзеці і ўнукі.
Упэўнены, што патрыятызм, згуртаванасць, вернасць канстытуцыйным прынцыпам і каштоўнасцям стануць залогам працвітання і незалежнасці нашай краіны.
Жадаю ўсім міру, дабра, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.
Аляксандр Лукашэнка
15 сакавіка 2025 года.