Лукашэнка правядзе перамовы з лідарам М'янмы, які наведае Беларусь з афіцыйным візітам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 сакавіка ў Мінску правядзе перамовы з Прэм'ер-міністрам, Старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета Рэспублікі Саюз М’янма Мін Аун Хлайнам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Перамовы пройдуць у Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах. Лідары краін абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, вызначаць планы на будучыню. У тым ліку размова пойдзе пра сумесную працу ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы і навуковай сферы.
Чакаецца, што па выніках перамоваў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.
belta.by