Лукашенко утвердил порядок награждения медалью в честь 80-летия Победы в ВОВ

Лукашэнка зацвердзіў парадак узнагароджання медалём у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 лютага падпісаў указ №80 "Аб юбілейным медалі", якім зацверджана палажэнне аб парадку ўзнагароджання медалём "80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

 
Дакумент прыняты ў мэтах рэалізацыі рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД ад 9 верасня 2024 года аб заснаванні адзінага юбілейнага медаля ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Дадзены медаль вырабляецца з металу залацістага колеру. На яго асабовым баку выяўлены фігуры чырвонаармейцаў, якія ўзнялі над рэйхстагам Сцяг Перамогі, і гранёная пяціканцовая зорка ў апраўленні лаўровага вянка.
 
Юбілейным медалём узнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гета, а таксама асобы, якія ўнеслі значны ўклад у гераічна-патрыятычнае выхаванне насельніцтва і ўвекавечанне памяці аб героях, удзельніках і ахвярах ВАВ.

Крыніца

Лукашэнка зацвердзіў парадак узнагароджання медалём у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне