Прэзідэнт Егіпта павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах
На адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды перамогі на выбарах паступіла віншаванне ад Прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха аль-Сісі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З вялікім задавальненнем выказваю Вашай Эксцэленцыі мае самыя цёплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні з нагоды перавыбрання на новы прэзідэнцкі тэрмін. Жадаю Вам усялякіх поспехаў у справе працягу ўвасаблення надзей і спадзяванняў вашага дружалюбнага народа", - гаворыцца ў віншаванні.
Абдэль Фатах аль-Сісі выказаў высокую ацэнку бягучаму ўзроўню шчырых і ўзаемавыгадных егіпецка-беларускіх адносін, якія паспяхова развіваюцца апошнія дзесяцігоддзі, а таксама надзею на далейшае пашырэнне ўзаемадзеяння і выхад на новыя галіны супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін.
Прэзідэнт Егіпта таксама падзякаваў беларускаму калегу за віншавальнае пасланне з нагоды дня нараджэння.
Абдэль Фатах аль-Сісі пажадаў Аляксандру Лукашэнку шчасця, а дружалюбнаму народу Беларусі - прагрэсу і росквіту.