Прэзідэнт Шры-Ланкі павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах
На адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды перамогі на выбарах паступіла віншаванне ад Прэзідэнта Шры-Ланкі Ануры Кумары Дзісанаяке. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ад імя Урада і народа Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка, а таксама ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Шры-Ланку і Беларусь звязваюць даўнія сяброўскія адносіны, у аснове якіх ляжаць актыўныя міжасобасныя кантакты, узаемная павага і добрая воля ў многіх сферах, а таксама ўзаемадзеянне на шматбаковых форумах", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт Шры-Ланкі разлічвае на цеснае супрацоўніцтва ў мэтах развіцця і далейшага ўмацавання ўзаемавыгадных двухбаковых сувязяў і пашырэння супрацоўніцтва ў новых і яшчэ