Лукашенко: в Беларуси продолжат развивать национальные научные школы

Лукашэнка: у Беларусі працягнуць развіваць нацыянальныя навуковыя школы

У Беларусі працягнуць развіваць нацыянальныя навуковыя школы. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 студзеня на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

"Літаральна тыдзень таму, уручаючы Знак якасці лепшым беларускім прадпрыемствам, я гаварыў аб тым, што найважнейшымі апорамі суверэннай дзяржавы з'яўляюцца ў тым ліку традыцыі. Тыя, якія сфарміравала само жыццё і якія ўкараніліся ў грамадскай свядомасці. Сённяшняя наша сустрэча адносіцца да такіх традыцый, калі ў канцы студзеня мы збіраемся з нагоды Дня навукі, каб ушанаваць новых доктараў навук і прафесараў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца

Лукашэнка: у Беларусі працягнуць развіваць нацыянальныя навуковыя школы