Лукашенко вручил дипломы доктора наук и аттестаты профессора

Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшыя гады трэба істотна паскорыць інтэлектуальную мадэрнізацыю айчыннай эканомікі. "Толькі пры такой стратэгіі магчымы прарыў, які забяспечвае новую якасць жыцця. І, я б нават сказаў, выжывальнасць любога грамадства", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

"У бліжэйшы час мы сустрэнемся ў Нацыянальнай акадэміі навук з навуковай грамадскасцю і прадметна абмяркуем пытанні, якія сёння стаяць. Але хачу яшчэ раз выразна абазначыць маю пазіцыю. Наш прыярытэт - прыкладныя навуковыя даследаванні ў тых сферах, дзе ў нас ёсць сур'ёзныя кампетэнцыі і якія запатрабаваны эканомікай і самім жыццём. Пад гэтыя задачы мы заўсёды знойдзем сродкі і створым самыя спрыяльныя ўмовы для вучоных", - запэўніў беларускі лідар.

Дыпломы доктара навук кіраўнік дзяржавы ўручыў 11 вучоным.

Сярод іх доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт, прафесар кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій БДУ Аляксандр Палякоў. Вучоная ступень доктара прысуджана яму за развіццё тэорыі працэсу рэцыркуляцыі аптычных сігналаў у замкнёных валаконна-аптычных сістэмах са спектральным падзелам інфармацыйных каналаў. Атрыманыя вынікі з'яўляюцца асновай для стварэння вымяральнікаў розных фізічных велічынь. Могуць выкарыстоўвацца ў спецыялізаваных аптычных працэсарах, лазернай касмічнай сувязі і ў падземных валаконных сістэмах аховы перыметра для кантролю падыходаў да забароненых зон рэжымных і стратэгічных аб'ектаў.

Вучоная ступень доктара хімічных навук прысуджана дацэнту, загадчыку кафедры экалагічнай хіміі і біяхіміі Інстытута імя А.Д.Сахарава Белдзяржуніверсітэта Сіямку Насеру Шахабу за распрацоўку фізіка-хімічных асноў стварэння плёнкаент, начальнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Іван Палявода ўдастоены навуковай ступені доктара тэхнічных навук за распрацоўку комплекснай ацэнкі вогнеўстойлівасці сучасных будаўнічых канструкцый з высокатрывалага, мадыфікаванага і цэнтрыфугаванага бетонаў, тонкасценных і папярэдне напружаных канструкцый. Устаноўлены заканамернасці іх паводзін і механізмы разбурэння пры пажары, распрацаваны метады вызначэння межаў вогнеўстойлівасці і эфектыўныя рашэнні вогнеаховы. Гэта дазваляе пры праектаванні мадэляваць жыццёвы цыкл будынкаў у асаблівых разліковых сітуацыях пажару і забяспечыць пажарную бяспеку будынкаў і збудаванняў.

Навуковая ступень доктара сельскагаспадарчых навук прысуджана дацэнту, загадчыку лабараторыі селекцыі лёну-даўгунцу Інстытута лёну Віктару Багдану за новыя навуковыя і практычныя вынікі ў селекцыі лёну-даўгунцу, якія ўключаюць стварэнне генетычнага фонду лёну-даўгунцу (628 узораў з 33 краін свету) і вылучэнне генаў гаспадарча карысных прыкмет.

Яшчэ адзін доктар сельскагаспадарчых навук - дацэнт, дырэктар Інстытута абароны раслін НАН Беларусі Аляксандр Запрудскі. Ён удастоены гэтай навуковай ступені за распрацоўку і ўкараненне навукова абгрунтаванага комплексу асноўных агратэхнічныхх і аграхімічных прыёмаў тэхналогіі вырошчвання кармавых бабоў на збожжа.

Вучоная ступень доктара гістарычных навук прысуджана дацэнту, рэктару Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыне Кітурка за вывучэнне дзейнасці дзяржаўнай мытнай службы ў 1764-1795 гадах. Атрыманыя вынікі выкарыстоўваюцца пры выкладанні ў ВНУ, а таксама пры стварэнні музейных экспазіцый і навукова-папулярных выданняў па айчыннай гісторыі.

Дацэнту, прафесару кафедры акушэрства і гінекалогіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ Ірыне Верас прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук за распрацоўку і ўкараненне ў практычную ахову здароўя новага комплексу праграм дыягностыкі, прагназавання і лячэння пасляродавага эндаметрыту. Прымяненне гэтага комплексу дазваляе выявіць дадзеную паталогію на ранніх стадыях і своечасова прызначыць тэрапію - даказана яго эфектыўнасць у зніжэнні мацярынскай захворвальнасці ў 2,4 раза і паляпшэнні рэпрадуктыўнага здароўя жанчын.

Вучоная ступень доктара медыцынскіх навук прысуджана дацэнту, прафесару кафедры псіхіятрыі, наркалогіі, псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДМУ Таццяне Емельянцавай за распрацоўку і ўкараненне метадаў дыягностыкі, рэабілітацыі і абілітацыі, медыка-сацыяльнай экспертызы дзяцей з сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці (СДВГ), а таксама з іншымі засмучэннямі нейрапсіхічнага развіцця, уключаючы засмучэнні аўтыстычнага спектру. Ажыццяўленне распрацаванай праграмы рэабілітацыі і абілітацыі дазваляе скараціць да 5 гадоў тэрмін аднаўлення жыццядзейнасці дзяцей з СДВГ.

Яшчэ адзін доктар медыцынскіх навук - дацэнт, намеснік дэкана лячэбнага факультэта БДМУ Аляксей Кадушкин. Вучоная ступень прысуджана яму за распрацоўку метаду прагназавання эфектыўнасці прымянення глюкакартыкоідаў у пацыентаў з абвастрэннем хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх. Метад дазваляе ажыццяўляць персаніфікаванае лячэнне пацыентаў, якія пакутуюць гэтым захворваннем.

Вучоная ступень доктара медыцынскіх навук таксама прысуджана дацэнту, начальніку кафедры ваенна-палявой хірургіі Ваенна-медыцынскага інстытута БДМУ Дзмітрыю Клюйко за распрацоўку, навуковае абгрунтаванне і ўкараненне ў клінічную практыку новага персаніфікаванага падыходу да аказання медыцынскай дапамогі пацыентам са спаечнай хваробай органаў брушной поласці. Гэта дазволіла дамагчыся адсутнасці смяротных выпадкаў і скар

зменшыць колькасць пасляаперацыйных ускладненняў у 3,4 раза.

Доктарам медыцынскіх навук таксама стаў рэктар Віцебскага медуніверсітэта Аляксей Чуканаў за распрацоўку і ўкараненне ў клінічную практыку міжраённых рэсурсных цэнтраў прэнатальнай дыягностыкі Рэспублікі Беларусь высокаэфектыўных метадаў дародавай дыягностыкі заганаў развіцця ў плёну, якія спрыяюць зніжэнню прэнатальных страт і інвалідызацыі дзяцей.

Крыніца

Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара