Лукашенко на церемонии вручения Знака качества: это было соревнование сильнейших и равных

Лукашэнка на цырымоніі ўручэння Знака якасці: гэта было спаборніцтва наймацнейшых і роўных

Першыя ў гісторыі суверэннай Беларусі ўладальнікі Знака якасці прайшлі жорсткі адбор на адпаведнасць крытэрыям інавацыйнасці, тэхналагічнасці, бяспекі і шэрагу іншых. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 студзеня на церымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

"Любая суверэнная, незалежная дзяржава, якая сябе такой лічыць, павінна мець свае сур'ёзныя, укаранёныя ў свядомасці людзей традыцыі. І я вельмі спадзяюся, што сённяшні знакавы дзень ва ўсіх сэнсах стане такой традыцыяй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы цырымонію.

Прэзідэнт нагадаў, што роўна год таму быў заснаваны Дзяржаўны знак якасці - атрыбут афіцыйнага прызнання, а цяпер вызначаны першыя ў гісторыі маладой незалежнай беларускай дзяржавы ўладальнікі гэтай найвышэйшай узнагароды.

"Гэта вядомыя ўсім маркі, пра якія мы з гонарам гаворым: "Зроблена ў Беларусі". Яны прайшлі жорсткі адбор на адпаведнасць крытэрыям інавацыйнасці, тэхналагічнасці, бяспекі і шэрагу іншых. У лінейцы пераможцаў нашы знакамітыя аўтатэхніка і прадукты, якія палюбіліся мільёнам людзей на розных кантынентах. Дзіцячае харчаванне, якім кормяць малых нават у далёкай Афрыцы. І, вядома, вырабы з беларускага лёну, аднаго з нашых нацыянальных сімвалаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Крыніца

Лукашэнка на цырымоніі ўручэння Знака якасці: гэта было спаборніцтва наймацнейшых і роўных