Лукашэнка ўхваліў праект змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года. Адпаведны ўказ №9 "Аб праекце міжнароднага дагавора" кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент адобраны ў якасці асновы для правядзення перамоваў. Падрыхтоўка праекта пратакола абумоўлена неабходнасцю актуалізацыі Дагавора аб ЕАЭС з улікам правапрымяняльнай практыкі.
Змяненні датычацца пытанняў мытнага рэгулявання, гандлю, канкурэнцыі, дзяржаўных закупак, энергетыкі, транспартнага кантролю, тэхнічных рэгламентаў.