Лукашенко: Беларусь готова оказать поддержку Судану в реализации проектов по ряду направлений

Лукашэнка: Беларусь гатова аказаць падтрымку Судану ў рэалізацыі праектаў па шэрагу напрамкаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Пераходнага Суверэннага савета Судана Абдэль Фатаха аль-Бурхана Абдэль Рахмана аль-Бурхана і ўвесь суданскі народ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

 
"Ваша краіна цяпер перажывае складаны этап, які патрабуе максімальнай кансалідацыі грамадства ў мэтах устанаўлення міру, палітычнай стабільнасці і вяртання базавых галін гаспадаркі да нармальнага функцыянавання", - гаворыцца ў віншаванні.
 
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Мінск гатовы аказаць падтрымку Хартуму ў рэалізацыі праектаў харчовай бяспекі, па арганізацыі медыцынскай дапамогі, пастаўцы сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, падрыхтоўцы кадраў.
 
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэль Фатаху аль-Бурхану Абдэль Рахману аль-Бурхану добрага здароўя і ажыццяўлення планаў, а дружалюбнаму суданскаму народу - згоды, прагрэсу і мірнай будучыні.

Крыніца

Лукашэнка: Беларусь гатова аказаць падтрымку Судану ў рэалізацыі праектаў па шэрагу напрамкаў