Лукашэнка даручыў да мая завяршыць будаўнічыя работы ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да мая цалкам завяршыць будаўнічыя работы ў Мінскім міжнародным выставочным цэнтры. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 30 снежня падчас наведвання новага ўчастка трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што тычыцца выставачнага цэнтра. Я не стаў вас спяшаць з адкрыццём. Але хачу папярэдзіць, што выставачны цэнтр павінен быць ад дзвярэй да канферэнц-залы пабудаваны, як яны (замежныя інвестары. - Заўвага. БЕЛТА) абяцалі. Гэта за іх кошт, і ніякіх адступленняў тут быць не можа. Там добры праект, таму ўсё трэба зрабіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.