Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2025 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў указ №477, якім зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2025 год. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэба грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі. Асаблівая ўвага надавалася выкананню патрабаванняў сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання.
У 2025 годзе плануецца падрыхтаваць як прынцыпова новыя заканадаўчыя акты (Кодэкс аб ахове здароўя, Экалагічны кодэкс, закон "Аб аквакультуры"), так і накіраваныя на сістэмную актуалізацыю дзеючых законаў.
Акрамя таго, запланавана работа над праектамі законаў і ўказаў па выніках рэвізіі заканадаўства, якая праводзіцца ў цяперашні час у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы, з мэтай выключэння залішняга тэхнічнага рэгулявання, перагружанасці заканадаўства нарматыўнымі прававымі прадпісаннямі і скарачэння прававога масіву ў цэлым.
Згодна з планам прадугледжваецца таксама падрыхтоўка ўказа, накіраванага на ўдасканаленне норм указа ад 28 лістапада 2005 года №551 "Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху".