Союзные программы с Россией. Промежуточные итоги и проблемные аспекты стали темой совещания у Лукашенко

Саюзныя праграмы з Расіяй. Прамежкавыя вынікі і праблемныя аспекты сталі тэмай нарады ў Лукашэнкі

Выкананне інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы стала тэмай нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 12 студзеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мэтай нарады, па словах Аляксандра Лукашэнкі, было абмеркаваць ход выканання прынятых крыху больш за год таму на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 28 галіновых праграм. "Гэта значыць, гэта праграма нашых дзеянняў - Беларусі і Расіі - на перыяд, які надыходзіць, - удакладніў кіраўнік дзяржавы. - Мы тады дамаўляліся, што іх рэалізацыя дазволіць істотна прасунуцца наперад на шляху забеспячэння роўных правоў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін. Гэта аснова, на якой мы будуем адносіны з брацкай Расіяй, - роўныя ўмовы для людзей і прадпрыемстваў. Менавіта таму мы пайшлі на комплексныя рашэнні многіх пытанняў супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Па яго словах, гэта перш за ўсё датычыцца інтэграцыі ў эканамічнай сферы, стварэння ўмоў для кааперацыі прадпрыемстваў абедзвюх краін.

У праграмах і ведамасных планах змяшчаецца каля тысячы мерапрыемстваў па іх рэалізацыі, устаноўлены канкрэтныя тэрміны і адказныя асобы, нагадаў Прэзідэнт. "Каля 70% такіх мерапрыемстваў ужо выканана. Аднак частка важных для нас (мерапрыемстваў. - Заўвага БЕЛТА) ідзе з адставаннем ад узгодненых графікаў, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Як мне дакладваюць, па шэрагу пытанняў павольна рухаюцца нашы расійскія партнёры. Але я заўсёды кажу: не бывае, хтосьці адзін вінаваты. Дзесьці і мы недапрацоўваем".

Беларусь і Расія дамовіліся рэалізаваць 28 саюзных праграм, якія сумарна ўтрымліваюць каля тысячы мерапрыемстваў. Яны выкананы амаль на 68% (671 з 989 мерапрыемстваў). На пачатак 2023 года цалкам рэалізаваны сем праграм, якія датычацца пытанняў прасочвальнасці тавараў, транспартнага, валютнага, ветэрынарнага і каранціннага фітасанітарнага кантролю, фінансавага сектара, бухгалтарскага ўліку, развіцця атамнай энергетыкі. Працягваецца праца па выкананні 21 саюзнай праграмы, у тым ліку ў сферах сельскай гаспадаркі, транспарту, прамысловасці, энергетыкі.

Крыніца: belta.by

Саюзныя праграмы з Расіяй. Прамежкавыя вынікі і праблемныя аспекты сталі тэмай нарады ў Лукашэнкі