Лукашенко со ссылкой на Путина заявил о готовности России поставлять в Германию газ

Лукашэнка са спасылкай на Пуціна заявіў аб гатоўнасці Расіі пастаўляць у Германію газ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка са спасылкай на Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна заявіў аб гатоўнасці Расіі пастаўляць у Германію газ. Аб гэтым беларускі лідар заявіў журналістам на палях саміту ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

Журналісты ўдакладнілі ў кіраўніка дзяржавы наконт яго нядаўняй заявы на сустрэчы з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным, што краіны ЕС хутка могуць аднавіць супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю. "Думаю, рана ці позна (а пасля Эміратаў абсалютна перакананы) Еўропа адкрыецца для нас. Еўропа не можа без Расіі існаваць, без нас яна існаваць не можа, таму патрэбны добрыя хуткасныя дарогі", - сказаў ён тады.

І на палях саміту ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гэты тэзіс: "Вядома, адкрыецца. А куды дзявацца? Вы пачытайце, што кажа, я так лічу, будучы канцлер ФРГ: "Мы не дзеці. Мы ведаем, што такое танны газ". Значыць, будуць купляць у Расіі танны газ. Гэта ж ідыёты толькі могуць гэтым не скарыстацца. Тым больш, калі адна нітка газаправода (размова аб захаванай нітцы газаправода "Паўночны паток". - Заўв. БЕЛТА) - яны не паспелі яе ўзарваць там. Таму па гэтай нітцы 25 млрд кубоў Расія (можа паставіць. - Заўв. БЕЛТА)".

Крыніца

Лукашэнка са спасылкай на Пуціна заявіў аб гатоўнасці Расіі пастаўляць у Германію газ