Лукашэнка павіншаваў работнікаў Гарадзейскага цукровага камбіната з 65-годдзем прадпрыемства
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Гарадзейскага цукровага камбіната з 65-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Салодкая гісторыя прадпрыемства пачалася напярэдадні новага, 1961 года, калі была звараная першая партыя гарадзейскага цукру. Гэтыя два словы сталі адным з самых вядомых айчынных харчовых брэндаў, любімых у Беларусі і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Гарадзейскі цукровы камбінат, з'яўляючыся горадаўтваральным прадпрыемствам, год за годам упэўнена набірае моц, адкрываючы прынцыпова новыя напрамкі: вытворчасць сокаў, джэмаў, канфіцюраў, агародніннай прадукцыі і фруктова-ягадных паўфабрыкатаў, а таксама забяспечвае працу ўласнай сеткі магазінаў "СахарОК" і філіяла - буйнога сельгасвытворцы "ПІК-Лясное".
"Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце годна вырашаць маштабныя задачы, якія стаяць перад камбінатам, і ўносіць значны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву і ветэранам прадпрыемства моцнага здароўя, міру, дабра і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.