Лукашенко поздравил Джона Драмани Махаму с избранием Президентом Ганы

Лукашэнка павіншаваў Джона Драмана Махаму з абраннем Прэзідэнтам Ганы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Джона Драманi Махаму з абраннем на пасаду Прэзідэнта Ганы. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага лідара.


"Вынікі галасавання сведчаць аб высокім даверы народа Вам і партыі "Нацыянальны дэмакратычны кангрэс". Перакананы, што Ваша праца ў якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць яго працвітанню і павышэнню дабрабыту грамадзян, а таксама ўмацаванню пазіцый Ганы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці доўгатэрміновых трывалых сувязей паміж дзвюма краінамі на карысць іх народаў, а таксама асабліва адзначыў істотны патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Ганы ў сельскай гаспадарцы і забеспячэнні харчовай бяспекі, прамысловасці, ахове здароўя, навуцы і адукацыі.

Прэзідэнт Беларусі выказаў надзею на далейшае ўмацаванне традыцыйна дружалюбных двухбаковых адносін і запрасіў Прэзідэнта Ганы наведаць Мінск з афіцыйным візітам у любы зручны час.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Джону Драманi Махаме добрага здароўя, шчасця і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.

Крыніца

Лукашэнка павіншаваў Джона Драмана Махаму з абраннем Прэзідэнтам Ганы