Лукашенко определил порядок участия представителей Беларуси в международных мероприятиях

Лукашэнка вызначыў парадак удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных мерапрыемствах

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 снежня падпісаў указ №459 "Аб прадстаўленні Рэспублікі Беларусь на міжнародных мерапрыемствах". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

 
У адпаведнасці з указам з 1 сакавіка 2025 года выкарыстанне слоў "Рэспубліка Беларусь", "Беларусь", "нацыянальны", "беларускі" ў найменнях культурных, спартыўных і адукацыйных мерапрыемстваў, мэтай якіх з'яўляецца адбор асоб для іх падрыхтоўкі да ўдзелу і (або) удзелу ў міжнародных мерапрыемствах ад імя Рэспублікі Беларусь, дапускаецца толькі ў тым выпадку, калі арганізатарам мерапрыемства выступае дзяржаўная арганізацыя.
 
Нацыянальная школа прыгажосці надзяляецца статусам адзінага каардынатара па арганізацыі і правядзенні Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь", адбораў прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў міжнародных конкурсах прыгажосці.
 
Указам таксама вызначаецца парадак удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных культурных, спартыўных, адукацыйных мерапрыемствах, дакументамі аб правядзенні якіх прадугледжана прадстаўніцтва дзяржавы толькі адной асобай (калектывам).
 
Прадстаўленне Рэспублікі Беларусь на такіх мерапрыемствах фізічнай асобай або камандай стане магчымым пры ўмове праходжання імі нацыянальнага адбору або накіравання іх для ўдзелу дзяржаўнай арганізацыяй альбо паведамлення дзяржаўнага органа аб намеры прыняць удзел у такім мерапрыемстве.
 
Дадзеныя нормы дазволяць забяспечыць абарону інтарэсаў нашай краіны і ажыццяўляць на самым высокім прафесійным узроўні падрыхтоўку нацыянальных удзельнікаў да значных міжнародных мерапрыемстваў.

Крыніца

Лукашэнка вызначыў парадак удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных мерапрыемствах