Бліскучая прапанова Шарыфа і сяброўская парада ад Лукашэнкі. Галоўнае пра візіт Прэзідэнта ў Ісламабад
Якія дамоўленасці дасягнуты на беларуска-пакістанскім бізнес-форуме
За дзень да прэзідэнцкага візіту ў Ісламабад прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя — міністры і кіраўнікі прадпрыемстваў. Перад перамовамі на вышэйшым узроўні ім трэба было правесці сустрэчы са сваімі візаві і замацаваць дасягнутыя дамоўленасці на сумесным бізнес-форуме. У самалёце, які ляцеў прама да пакістанскай сталіцы, яны перачытвалі свае прэзентацыі і праекты пагадненняў. У некаторых прадпрыемстваў намячаліся ўнушальныя кантракты.
25 лістапада ў Ісламабадзе прайшоў беларуска-пакістанскі бізнес-форум. З беларускага боку ў ім узялі ўдзел амаль тры дзясяткі кампаній, а з пакістанскага — каля ста.
Уздоўж чырвонай дывановай дарожкі выстраіліся тры дзясяткі вайскоўцаў роты ганаровай варты. Цырымонія сустрэчы суправаджалася прывітальнымі залпамі з артылерыйскіх гармат. Гэтая традыцыя не проста лічыцца добрым тонам, але і сведчыць аб прыязным настроі прымаючага боку.
Да візіту Прэзідэнта Беларусі ў Ісламабадзе падышлі адказна. Сталіцу ісламскай дзяржавы ўпрыгожыла беларуская нацыянальная сімволіка і плакаты з партрэтамі Аляксандра Лукашэнкі і вышэйшага кіраўніцтва Пакістана. Самі ж плакаты падпісалі на беларускай і англійскай мовах: "Узаемная павага, давер і партнёрства", "Будуем масты для квітнеючай будучыні", "Партнёры ў прагрэсе і росквіце", "Новая эра супрацоўніцтва".