"Главное - давайте будем вместе". Лукашенко о лейтмотиве неформального общения с лидерами СНГ

«Галоўнае — давайце будзем разам». Лукашэнка пра лейтматыў нефармальных зносін з лідарамі СНД

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Крамлі падзяліўся з журналістамі падрабязнасцямі таго, што абмяркоўвалася напярэдадні падчас сумеснай вячэры і нефармальных зносін з лідарамі краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

"Ад геапалітыкі да канкрэтных унутраных пытанняў. Але галоўнае - давайце будзем разам", - дадаў ён.
 
Ужо ў сваім выступленні на саміце кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што бакі змогуць знайсці аптымальныя рашэнні па ўсіх пытаннях парадку дня, якія адпавядаюць інтарэсам краін. "Зможам шчыра, як у нас прынята, абмяняцца думкамі па ўсіх актуальных праблемах. Хоць я злавіў сябе на думцы: "А што мы сёння яшчэ можам абмеркаваць да таго, што мы ўчора абмяркоўвалі?" П практычна ўсе пытанні - рэгіянальныя канфлікты, выклікі, і Блізкі Усход, і нашы рэгіянальныя ўзаемаадносіны. І сёння, на шчасце, мы, паўтараючыся, пацвярджаем учорашнія нашы высновы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца: belta.by

«Галоўнае — давайце будзем разам». Лукашэнка пра лейтматыў нефармальных зносін з лідарамі СНД