Лукашенко поздравил Гродненскую погрангруппу с 80-летием со дня образования

Лукашэнка павіншаваў Гродзенскую пагрангрупу з 80-годдзем з дня ўтварэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў Гродзенскай пагранічнай групы з 80-годдзем з дня яе ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


"Воіны ў зялёных фуражках заўсёды былі прыкладам адданага служэння краіне і народу, - гаворыцца ў віншаванні. - Навечна ў нашай памяці застанецца подзвіг савецкіх пагранічнікаў, якія першымі прынялі на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1941 года. Ужо ў пасляваенныя гады асаблівую мужнасць і гераізм праявіў асабовы склад 16-га пагранічнага атрада ў проціборстве з бандфарміраваннямі".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер Гродзенская пагрангрупа займае адно з ключавых месцаў у сістэме тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы краіны, забяспечваючы недатыкальнасць значнага ўчастка заходняй граніцы Беларусі.

"Перакананы, што кожны з вас і надалей будзе рабіць усё магчымае, каб выканаць свой доўг перад Айчынай і надзейна абараніць яе свяшчэнныя межы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Асаблівыя словы падзякі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам-пагранічнікам: "Ваша актыўная жыццёвая пазіцыя, каштоўны вопыт і веды сёння як ніколі патрэбны для выхавання падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму і любові да Радзімы".

Прэзідэнт пажадаў камандаванню, асабоваму складу і ветэранам Гродзенскай пагранічнай групы, а таксама іх сем'ям моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка павіншаваў Гродзенскую пагрангрупу з 80-годдзем з дня ўтварэння