Лукашенко: Беларусь, несмотря ни на что, сохраняет бесценный опыт контактов с Германией

Лукашэнка: Беларусь, нягледзячы ні на што, захоўвае каштоўны досвед кантактаў з Германіяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Федэратыўнай Рэспублікі Германія з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Беларусы вельмі добра ведаюць сапраўднае значэнне гэтага паняцця. Амаль два дзесяцігоддзі наш народ быў падзелены штучнымі межамі, што не спрыяла нармальным адносінам, развіццю краіны і не давала ніякіх перспектыў, - гаворыцца ў віншаванні. - Потым яшчэ большы ўрон нанесла Другая сусветная вайна, якая забрала кожнага трэцяга жыхара. Гэтыя жахлівыя факты не павінны забываць ні беларусы, ні немцы".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Нам вельмі часта даводзіцца чуць, што нельга ўнесці карэкцівы ў ход гісторыі. Але мы з'яўляемся не проста сведкамі сучасных падзей, а маем уплыў на іх і можам змяніць негатыўны сцэнарый развіцця".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што сучаснае пакаленне беларусаў і немцаў мае шмат агульнага і разумее адно аднаго куды лепш, чым сто гадоў таму. "Назапашаны каштоўны вопыт кантактаў у самых разнастайных галінах. Мінск іх беражліва захоўвае, нягледзячы ні на што. Дзверы нашага дома заўсёды адкрыты для гасцей з Германіі і іншых краін, для ўсіх людзей добрай волі, якія прыходзяць да нас з чыстым сэрцам і жадаюць дабра, - адзначыў беларускі лідар. - Веру, вельмі хутка да каштоўнасці адзінства, якое так цяжка нам далося, дададуцца згода і ўзаемаразуменне. Запрашаем у Беларусь!"

Крыніца: belta.by

Лукашэнка: Беларусь, нягледзячы ні на што, захоўвае каштоўны досвед кантактаў з Германіяй