Працаўнікі сельскагаспадарчай галіны ўдастоены дзярзнагарод і Падзякі Прэзідэнта
Дзяржаўнымі ўзнагародамі за значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў адзначаны работнікі сельскагаспадарчай галіны. Адпаведны ўказ №386 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Ордэна Працоўнай Славы ўдастоена адкрытае акцыянернае таварыства "Парахонскае". Вадзіцель прадпрыемства "Калінінскі" Добрушскага раёна Аляксандр Старацітара і трактарыст-машыніст гаспадаркі "Косава" Івацэвіцкага раёна Уладзімір Харунжы ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.
У ліку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" трактарыст-машыніст ААТ "Жураўлінае" Пружанскага раёна Аляксандр Баран, вадзіцель агракамбіната "Хоўмча" Рэчыцкага раёна Аляксандр Забіран, трактарыст-машыніст ААТ "Отар" Чачэрскага раёна Міхаіл Мінёнкаў, аператар машыннага даення ўнітарнага прадпрыемства "Маладава-Агра" Іванаўскага раёна Валянціна Мокіч, трактарыст-машыніст ААТ "Сцяг Радзімы" Гомельскага раёна Мікалай Чыгарэўскі.
У адпаведнасці з указам дырэктару ААТ "Зорка" Чачэрскага раёна Галіне Трыбунах прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь".
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі. За значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў гэтай узнагародай адзначаны калектыў работнікаў сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Палессе-Аграінвест" Петрыкаўскага раёна, а таксама сямёра супрацоўнікаў арганізацый сельскай гаспадаркі.
Гэта вядучы інжынер-тэхнолаг Палескага вытворчага ўчастка ААТ "Мілкавіта" Святлана Атрошчанка, трактарыст-машыніст КСУП "Судкова" Хойніцкага раёна Алена Волкава, аператар аўтамата па вытворчасці вараных каўбас мясаперапрацоўчага цэха Жлобінскага мясакамбіната Раіса Дзегцярова, аператар машыннага даення
ААТ "Шлях Ільіча" Лельчыцкага раёна Святлана Жагло, галоўны заатэхнік-селекцыянер ААТ "Ціхінічы" Рагачоўскага раёна Тамара Каравіцкая, галоўны заатэхнік СВК "50 гадоў Кастрычніка" Рэчыцкага раёна Ніна Пішчык, кіроўца грузавога аўтамабіля ААТ "Імя Жукава" Брагінскага раёна Уладзімір Шахніцкі.
Крыніца: belta.by