Лукашенко поздравил митрополита Вениамина с днем рождения

Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Веніяміна з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


"Праваслаўная Царква адыгрывае важную ролю ў падтрыманні міжканфесійнай згоды ў нашай краіне. Сваім архіпастырскім служэннем і малітвамі Вы ўносіце вялікі ўклад у захаванне і прымнажэнне маральных і культурна-гістарычных каштоўнасцей на беларускай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша асабістая адкрытасць да дыялогу з людзьмі розных пакаленняў, прынцыпаў і перакананняў дапамагае кожнаму чалавеку адчуць бацькоўскую апеку і падтрымку ў цяжкую хвіліну".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў мітрапаліту Веніяміну добрага здароўя, доўгага жыцця і поспехаў у стваральных працах: "Няхай Ваша мудрасць, жыццёвы вопыт і далей служаць умацаванню духоўнага адзінства нашага грамадства".

Крыніца: belta.by

Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Веніяміна з днём нараджэння