Лукашэнка: час даказаў правільнасць рашэння аб стварэнні Следчага камітэта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў папярэдняга расследавання з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Час даказаў правільнасць рашэння аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, эфектыўная дзейнасць якога ў сферы дасудовага крымінальнага вядзення забяспечыла комплексны падыход у барацьбе са злачыннасцю, абарону канстытуцыйнага ладу, правоў і законных інтарэсаў кожнага грамадзяніна і грамадства ў цэлым", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўнікі органаў папярэдняга расследавання сваёй штодзённай працай, праяўляючы ўважлівасць і аб'ектыўнасць пры расследаванні крымінальных спраў, за кожнай з якіх стаяць чалавечыя лёсы, таксама ўмацоўваюць давер да праваахоўных органаў і інстытутаў дзяржаўнай улады.
"Перакананы, ваша адданасць Радзіме, вернасць прысязе, прафесіяналізм і патрабавальнасць дазволяць вам і надалей на належным узроўні вырашаць усе пастаўленыя задачы, у поўнай меры забяспечваючы прынцыпы неадврацімасці пакарання і вяршэнства права", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга расследавання, іх сем'ям, родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Беларусі.
Крыніца: belta.by