Лукашенко поздравил Президента Таджикистана с национальным праздником

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана з нацыянальным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона з нацыянальным святам - Днём Дзяржаўнай незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Беларусы з асаблівай цеплынёй ставяцца да вашай краіны, якая гарманічна спалучае асаблівую ўвагу да багатай культурнай спадчыны і імкненне ў будучыню. За гады незалежнасці Таджыкістан дамогся ўражлівых поспехаў у сацыяльна-эканамічнай сферы, забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, умацаванні раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

"Высока цэню наш шматгадовы даверлівы дыялог і спадзяюся на яго працяг у атмасферы дружбы і разумення. Глыбока перакананы, што беларуска-таджыкскае партнёрства, заснаванае на сумесным гістарычным мінулым, будзе і надалей актыўна развівацца", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону добрага здароўя і дабрабыту, а ўсім грамадзянам Таджыкістана - стабільнасці, міру і працвітання.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана з нацыянальным святам