"Для меня это икона". Лукашенко рассказал, почему так требователен к учебникам

«Для мяне гэта ікона». Лукашэнка расказаў, чаму так патрабавальны да падручнікаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на мерапрыемстве "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам" са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці расказаў, чаму так патрабавальны да падручнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Напярэдадні сесіі пытанняў і адказаў Аляксандр Лукашэнка расказаў аб цяперашняй сітуацыі ў сферы адукацыі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсе рэвалюцыі ў сістэме ўжо скончаны. За апошнія гады было апрабавана шмат навацый, бо даводзілася нанова выбудоўваць працу гэтай сферы пасля распаду Савецкага Саюза.

"У маім жыцці было шмат выпадкаў, калі мне даводзілася перарабляць падручнікі. Не мне самому, а прымушаць навуковых людзей: "Зрабіце нармальны падручнік". Падручнік для мяне - гэта ікона. Падручнік - гэта аснова навучання. Там павінна быць канцэнтрацыя ўсіх ведаў па прадмеце. І мы шмат-шмат разоў перараблялі гэтыя падручнікі. Я не скажу, што застаюся задаволены, ужо да сябе крытычна стаўлюся: можа, я залішне патрабавальны да тых, хто піша і стварае гэтыя падручнікі. Можа, сапраўды ён такім быць павінен... Мне здаецца, у тыя часы, калі я вучыўся, падручнікі былі прасцейшыя і даступнейшыя", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ва ўніверсітэце кіраўніку дзяржавы падарылі новы падручнік па сучаснай палітэканоміі. У сувязі з гэтым ён расказаў, як у Беларусі раней фарміраваліся вучэбныя праграмы па эканоміцы: за аснову бралі заходні падыход, а бо гэтыя веды ў краіну проста "падкідвалі". "Калі б мы ў Беларусі гэтым шляхам пайшлі (а многія краіны пайшлі гэтым шляхам, якія не маюць такога велізарнага рэсурснага патэнцыялу), мы б загінулі, - заявіў Прэзідэнт. - Тады я накіраваў былога міністра эканомікі рэктарам з адным заданнем: трэба спыніць гэты працэс абвалу ў адукацыі, трэба вучыць нашых людзей таму, што нам трэба, і гэта будзе правільна".

Крыніца: belta.by

«Для мяне гэта ікона». Лукашэнка расказаў, чаму так патрабавальны да падручнікаў