Лукашэнка: адкрываючы ў верасні новы навучальны год, мы ўсе разам робім крок у будучыню
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Традыцыйна, адкрываючы ў верасні новы навучальны год, мы ўсе разам робім крок у будучыню. Бо цяперашнія школьнікі, студэнты і курсанты, асвойваючы пад кіраўніцтвам як маладых, так і дасведчаных педагогаў асновы навук і прафесій, рыхтуюцца заўтра ўзяць на сябе адказнасць за нашу Айчыну. Гэта вам прымаць эстафету ў старэйшых пакаленняў: будаваць дамы, сеяць хлеб, ствараць і асвойваць сучасныя тэхналогіі, абараняць Радзіму. А яшчэ захоўваць гістарычную памяць, культуру і традыцыі - аснову асноў жыцця народа. Вучыцеся старанна. Перакананы, вы зможаце зрабіць нашу краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што найбольшыя хваляванні на ўрачыстых лінейках, вядома, перажываюць першакласнікі і іх бацькі. "Няхай школа стане для вас правадніком у неабсяжны свет ведаў, сапраўдным храмам навукі, а таксама надзейным і ўтульным домам, напоўненым радасцю новых здзяйсненняў, пазітыўнымі эмоцыямі і ўсмешкамі сапраўдных сяброў", - пажадаў Прэзідэнт.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём ведаў
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з Днём ведаў.
Традыцыйна, адкрываючы ў верасні новы навучальны год, мы ўсе разам робім крок у будучыню. Бо цяперашнія школьнікі, студэнты і курсанты, асвойваючы пад кіраўніцтвам як маладыадукацыі, падарыў мноства нагодаў для гонару за дасягненні нашых дзяцей і моладзі.
Мірна