Лукашенко прокомментировал ситуацию со школьной формой

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю са школьнай формай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце пракаменціраваў сітуацыю са школьнай формай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў рабоце сістэмы адукацыі няма дробязяў. "Любыя нестыкоўкі, недапрацоўкі прыводзяць да таго, што шторміць усю краіну, ад малога да вялікага. Прыкладаў называць не трэба: вы ведаеце. Вы памятаеце, які негатыўны рэзананс у грамадстве выклікала летась гісторыя з падлікамі балаў за цэнтралізаваны экзамен, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Не ведаю, правільна ці не, але мяне інфармуюць аб тым, што вы гэта яшчэ не выкаранілі да канца. Гэта мы вывучым у бліжэйшы час".

Прэзідэнт запатрабаваў, каб усё было сумленна і празрыста, зразумела кожнаму. "Усё павінна быць арыентавана на настаўніка і сярэдняга жыхара нашай краіны. Вучні і бацькі павінны разумець, як ацэнены гэтыя балы", - звярнуў ён увагу.

У цяперашнюю ўступную кампанію, нягледзячы на дастаткова зладжаную работу, людзі скардзіліся на вялікія чэргі пры падачы дакументаў, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

 

"Яшчэ тэма. Сёння раптам узнікла пытанне са школьнай формай. На роўным месцы. Праблемы вялікай не бачу, але рэагаваць трэба. Гэта, здавалася б, дробязь, але дробязяў у нашай рабоце няма!" - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, у новым навучальным годзе ў Мінску будзе рэалізаваны пілотны праект, звязаны з дзелавым стылем адзення. У яго ўвайшлі 20 устаноў адукацыі: 8 гімназій і 12 сярэдніх школ. Вучні гэтых устаноў адукацыі павінны будуць хадзіць на заняткі ва ўніфікаваным адзенні дзелавога стылю. Капсула складзена ў адной каляровай гаме, з аднолькавага набору тканін, у ёй прыменены адзіныя падыходы да фурнітуры, афармлення.

У іншых установах адукацыі захоўваюцца ранейшыя падыходы. Дапусцім, калі ў установе адукацыі раней было прынята два адзіных элемента (напрыклад, жылет і гальштук), гэты падыход застаецца.

Крыніца: .belta.by

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю са школьнай формай