Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў Узброеных Сілах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі ў Узброеных Сілах праведзены кадравыя прызначэнні. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Генерал-маёр Уладзімір Белы прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл. На вызваленую пасаду камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл прызначаны генерал-маёр Вадзім Сураў, які да гэтага часу займаў пасаду начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл. Цяпер на гэту пасаду прызначаны палкоўнік Аляксандр Агейчык.
Крыніца: belta.by