Андрэй Філатаў прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржпагранкамітэта
Палкоўнік Андрэй Філатаў прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Генерал-маёр Ігар Буткевіч, які займаў гэту пасаду, звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
Крыніца: belta.by