Вы оберегаете мирное небо над страной. Лукашенко поздравил личный состав и ветеранов ВВС

Вы ахоўваеце мірнае неба над краінай. Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў ВПС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў Ваенна-паветраных сіл з прафесійным святам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Ваенная авіяцыя - гэта заўсёды асаблівая складанасць і рызыка, а яшчэ найвышэйшае майстэрства, нязломны характар і мужнасць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Так было ў гады вайны, так адбываецца і ў нашы дні, калі ў экстрэмальных выпадках лётчыкі здзяйсняюць гераічныя ўчынкі, ратуючы жыцці людзей".

У віншаванні гаворыцца, што ў сучасных умовах роля авіяцыі расце, з'яўляюцца новыя выклікі і пагрозы. "Пастаянна ўдасканальваючыся, беларускія Ваенна-паветраныя сілы эфектыўна ім процістаяць. Вы штодзень нясеце сваю баявую вахту, асвойваючы новую тэхніку і ахоўваючы мірнае неба над нашай краінай, забяспечваючы бяспеку, мір і спакой беларусаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падзякаваў усім, чыё жыццё звязана з авіяцыяй, за самаадданую службу, вернасць абавязку і прысязе і пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і чыстага неба, а таксама новых поспехаў на карысць нашай роднай Беларусі.

Крыніца: belta.by

Вы ахоўваеце мірнае неба над краінай. Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў ВПС