Лукашенко заслушал доклад руководителя Минской области о ходе сельхозработ

Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка Мінскай вобласці аб ходзе сельгасработ

Адной з тэм рабочай паездкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці сталі работы ў сельскай гаспадарцы. Пра гэта далажыў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Масавую ўборку ў рэгіёне закончаць на працягу тыдня. Чакаецца намалот у 2,1 млн т збожжа з улікам рапсу. Яшчэ разлічваюць атрымаць каля 600 тыс. т збожжа кукурузы.

"На сённяшні дзень 80% убралі збожжавых - 1,408 млн т - гэта без рапсу. Плюс 315 тыс. т на раніцу рапсу намалацілі. Агулам у нас ёсць 1,7 млн т. Масавую ўборку мы закончым да канца бягучага тыдня. З улікам рапсу, я думаю, у нас будзе 2,100 млн т. Гэта без кукурузы. Дзесьці 1,8 млн т збожжавых і 320 тыс. т рапсу. З кукурузай таксама, дай бог, пакуль усё выдатна. Думаю, тысяч 600 т збожжа кукурузы мы сёлета атрымаем", - распавёў Аляксандр Турчын.

Ён заявіў, што вобласць нават гатова пры неабходнасці на ўмовах аплаты камусьці падставіць плячо ў пытанні здачы збожжа ў кошт дзяржзаказу. Рэгіён у тым ліку выконвае дзяржзаказ па піваварным ячмені. Гэта разам з рапсам дае выдатны фінансавы вынік для гаспадарак.

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся ходам будаўніцтва і рэканструкцыі жывёлагадоўчых комплексаў. Гэту работу ў Мінскай вобласці разлічваюць завяршыць на працягу трох гадоў. "Дай бог, каб за тры", - адрэагаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ва ўсім важная дысцыпліна, і ў Мінскай вобласці ёсць яшчэ дастатковая колькасць гаспадарак, якія трэба падцягваць да пэўнага ўзроўню. "Пакуль у Мінскай вобласці чараспосіца. Ёсць добрыя гаспадаркі - любо-дарага паглядзець", - сказаў Прэзідэнт.

Каротка абмеркавалі і ліквідацыю наступстваў стыхіі ў Мінскай вобласці. Сталічны рэгіён у гэтым плане пацярпеў менш, чым больш паўднёвыя рэгіёны. Парадак у цэлым ужо наведзены, усё робіцца ва ўстаноўленыя тэрміны, аператыўна аказана дапамога людзям, у якіх на дамах былі пашкоджаны дахі.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка Мінскай вобласці аб ходзе сельгасработ