Лукашенко выразил надежду, что власти Швейцарии сохранят нейтральный статус страны в международных делах

Лукашэнка выказаў надзею, што ўлады Швейцарыі захаваюць нейтральны статус краіны ў міжнародных справах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Швейцарыі з нацыянальным святам - Днём заснавання Канфедэрацыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Беларусы і швейцарцы аднолькава ставяцца да неабходнасці падтрымання міру, выступаюць за аднаўленне ўстойлівага і справядлівага мірапарадку на аснове норм і прынцыпаў міжнароднага права", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Мінск заўсёды гатовы падтрымаць дыпламатычныя ініцыятывы Берна па вырашэнні спрэчных сітуацый у Еўропе, заснаваныя на роўнасці і непадзельнай бяспецы.

"Спадзяюся, што швейцарскім уладам хопіць палітычнай мудрасці і характару, каб захаваць унікальны нейтральны статус сваёй дзяржавы ў міжнародных справах, абапіраючыся на ўласныя інтарэсы і волю сваіх жыхароў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў дружалюбнаму шматнацыянальнаму народу Швейцарыі мірнага неба, згоды і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка выказаў надзею, што ўлады Швейцарыі захаваюць нейтральны статус краіны ў міжнародных справах