Лукашэнка аб адборы кандыдатаў у акадэмікі і член-карэспандэнты НАН: ніякага кумаўства і кругавой порукі
Пры адборы кандыдатаў у акадэмікі і члены-карэспандэнты НАН неабходна ўстанавіць выразныя крытэрыі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 ліпеня на сустрэчы з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер ідзе працэс выбараў членаў Акадэміі навук. Прэзідэнт падкрэсліў, што краевугольным каменем крытэрыяў іх адбору з'яўляецца значнасць навуковых распрацовак для дзяржавы. Таксама важная наяўнасць уласнай школы, якая прыцягвае ў навуку моладзь. "Калі няма прадаўжальнікаў ідэй, няма пераемнасці - тады і вучонага няма", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
"Цалкам падтрымліваю прапановы саміх вучоных аб тым, што неабходна ўстанавіць выразныя крытэрыі адбору кандыдатаў у акадэмікі і члены-карэспандэнты. Ніякага кумаўства і кругавой парукі, чым часта грашыць наша сфера", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Затым, па яго словах, адбудуцца выбары ў адпаведнасці з абноўленым статутам НАН Беларусі і палажэннем аб выбарах. "Узмацняючы пул акадэмікаў і членкораў, варта зыходзіць з таго, ці дастатковы іх рэальны ўклад у айчынную эканоміку. Ці стаяць нашы вучоныя ў авангардзе вырашэння стратэгічных эканамічных і сацыяльных задач?" - арыентаваў Прэзідэнт.
Крыніца: belta.by