"Никакого туризма. Должен быть результат". Лукашенко потребовал усилить работу по реализации зарубежных договоренностей

Ніякага турызму. Павінен быць вынік". Лукашэнка запатрабаваў узмацніць працу па рэалізацыі замежных дамоўленасцей

Ураду неабходна павысіць эфектыўнасць работы па рэалізацыі дамоўленасцей з замежнымі партнёрамі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 ліпеня на нарадзе па міжнародных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пачатку мерапрыемства кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што міжнародны парадак дня застаецца вельмі напружаным. Графік міжнародных сустрэч апошнім часам дастаткова насычаны. "Усё гэта патрабуе максімальнай канцэнтрацыі ўвагі на адбыўшыхся і будучых мерапрыемствах", - растлумачыў Прэзідэнт неабходнасць правядзення нарады.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі прымаюцца правільныя рашэнні па наладжванні супрацоўніцтва з замежнымі краінамі, выбудоўваюцца адносіны на доўгатэрміновую перспектыву. У той жа час Прэзідэнт падвергнуў крытыцы ўрад за недастатковую эфектыўнасць, настойлівасць пры рэалізацыі тых ці іншых дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні.

"Давайце дамовімся, што роля Прэзідэнта, як вобразна кажуць, - адкрыць акно ў тым ці іншым напрамку, стварыць агульную аснову, фундамент для будучых дамоўленасцей членаў урада і прэм'ер-міністра. А ўжо ўрад (пад кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў пад кантролем Адміністрацыі Прэзідэнта) павінен рэалізоўваць тыя ці іншыя дамоўленасці. Не кажучы ўжо пра вашы дамоўленасці - членаў урада, - якія вы дасягаеце ў працэсе сваіх паездак", - арыентаваў кіраўнік дзяржавы.

"Турыстычных паездак быць не павінна. Ніякага турызму. Павінен быць вынік", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Мэта цяперашняй нарады, па словах Прэзідэнта, - звярыць гадзіны, прадумаць крокі на бліжэйшую перспектыву і дзеянні па выкананні тых дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў выніку візітаў у асобныя краіны.

Крыніца:  belta.by

Ніякага турызму. Павінен быць вынік". Лукашэнка запатрабаваў узмацніць працу па рэалізацыі замежных дамоўленасцей