Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БЕЛТА.
Плануюцца перамовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у розных фарматах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін, прасоўванне саюзных праектаў, тэматыку рэгіянальнай бяспекі і міжнародны парадак дня.
Крыніца: belta.by