Лукашэнка: Беларусь разлічвае на рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў з Егіптам у розных сферах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі высока ацэньваюць намаганні Егіпта, накіраваныя на падтрыманне міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Егіпет уносіць значны ўклад у рэалізацыю праектаў устойлівага развіцця, забеспячэнне рэгіянальнай харчовай і энергетычнай бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што далейшая сумесNная дзейнасць урадаў дзвюх краін дазволіць трансфармаваць існуючы патэнцыял у рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў у сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў сваё запрашэнне Прэзідэнту Егіпта наведаць Беларусь з афіцыйным візітам у зручны для яго час для працягу плённага дыялогу і абмеркавання перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэлю Фатаху аль-Сісі выдатнага здароўя, поспехаў і дабрабыту, а егіпецкаму народу - працвітання і прагрэсу.
Крыніца: belta.by