Из резервного фонда Президента выделят около Br600 тыс. на поддержку талантливой молодежи и учащихся

З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць каля Br600 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі і навучэнцаў

Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з гэтым рашэннем 192 студэнтам ВНУ прызначаны стыпендыі Прэзідэнта. Гранд-прэміямі з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду ўдастоены 28 пераможцаў міжнародных алімпіяд і конкурсаў. Больш за 50 вучняў, курсантаў і студэнтаў заахвочаны спецыяльнымі прэміямі. Узнагарода "За ўклад у падрыхтоўку здольнай моладзі" прысуджана 28 педагагічным работнікам.
 
На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі будзе накіравана больш за Br500 тыс.
 
Іншым распараджэннем Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.
 
Уладальнікамі гранд-прэмій з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду сталі 7 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў, у тым ліку ансамбль народнага танца "Крокі" Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
 
Спецыяльныя прэміі прысуджаны пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў - 11 прадстаўнікам таленавітай моладзі і вакальнаму ансамблю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Узнагародай "За ўклад у выхаванне таленавітай моладзі" адзначаны 5 педагогаў.
 
За кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта з рэспубліканскага бюджэту на гэтыя мэты будзе выдзелена больш за Br80 тыс.
 
Прыняцце гэтых распараджэнняў кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку адоранай і таленавітай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для яе паспяховай вучобы, далейшага развіцця яе здольнасцей і стымуляванне прафесійнай дзейнасці педагогаў.

Крыніца: belta.by

З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць каля Br600 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі і навучэнцаў