Беларусь продлила действие временных ставок ввозных таможенных пошлин для товаров из недружественных стран

Беларусь працягнула дзеянне часовых ставак увозных мытных пошлін для тавараў з недружалюбных краін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў указ №278, якім прадугледжваецца працягненне да 30 чэрвеня 2025 года дзеяння ўказа №16 ад 12 студзеня 2024 года "Аб часовым устанаўленні ставак увозных мытных пошлін".

У адпаведнасці з дакументам таксама пашыраны пералік тавараў, на якія ўстанаўліваюцца павышаныя стаўкі увозных мытных пошлін. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указ прыняты з мэтай абароны эканамічных інтарэсаў краіны і прымянення адказных мер да асобных замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі.

Крыніца: belta.by

Беларусь працягнула дзеянне часовых ставак увозных мытных пошлін для тавараў з недружалюбных краін