Лукашенко подписал поправки в законы по регулированию брачных и семейных отношений

Лукашэнка падпісаў папраўкі ў законы па рэгуляванні шлюбных і сямейных адносін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання шлюбных і сямейных адносін".

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання такіх адносін, а таксама трансфармацыю норм дэкрэта ад 24 лістапада 2006 года №18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях" у нормы законаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, законам прадугледжваецца замацаванне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па забеспячэнні кантролю за выкананнем мер дзяржаўнай абароны дзяцей. Устанаўліваецца дакладны механізм адабрання дзіцяці па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх, а таксама адзіныя патрабаванні да зместу і афармлення такіх рашэнняў.

Дакументам прадастаўляецца магчымасць перадачы жылых памяшканняў (доляў у праве ўласнасці на іх) ва ўласнасць дзіцяці ў кошт аплаты аліментаў пры заключэнні пагаднення бацькамі.

Акрамя таго, уводзіцца патрабаванне аб інфармаванні грамадзянамі Рэспублікі Беларусь кампетэнтных органаў сваёй дзяржавы аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў дачыненні да сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей у замежных дзяржавах.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка падпісаў папраўкі ў законы па рэгуляванні шлюбных і сямейных адносін