Лукашэнка падпісаў указ аб прысваенні генеральскіх званняў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 чэрвеня падпісаў указы аб прысваенні генеральскіх званняў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Аляксандру Быкаву, Ігару Казлову, Вадзіму Сураву, Руслану Чэхаву.
Палкоўніку ўнутранай службы Сяргею Салановічу прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы.
Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена палкоўніку юстыцыі Аляксею Алешкевічу.
Начальніку Гомельскай мытні Андрэю Місючэнку прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.
Крыніца: belta.by