Прэзідэнт павіншаваў народную артыстку Беларусі Інессу Душкевіч з днём нараджэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Інесу Душкевіч з днём нараджэння. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка: гуманітарныя прадстаўнікі Мальтыйскага ордэна бачылі шмат пакут ахвяр ваенных дзеянняў
"Сваё жыццё Вы прысвяцілі самаадданаму служэнню беларускай культуры, зрабілі выдатны ўклад у развіццё нацыянальнай харэаграфіі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Асабістымі творчымі дасягненнямі і багатым вопытам Вы шчодра дзеліцеся з падрастаючым пакаленнем артыстаў, служыце для іх прыкладам адданасці прафесіі. Упэўнены, што і надалей Вы прыкладзеце ўсе сілы для ўзбагачэння мастацтва".
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Інессе Душкевіч моцнага здароўя, поспехаў і натхнення.
Крыніца: belta.by