Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні Зюганава ордэнам Пашаны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня падпісаў указ аб узнагароджанні кіраўніка фракцыі палітычнай партыі "Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі" у Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Генадзя Зюганава ордэнам Пашаны. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Узнагароды Генадзь Зюганаў удастоены за значны асабісты ўклад у развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, саюзнага будаўніцтва, умацаванне сяброўскіх адносін і адзінства народаў дзвюх краін.
Крыніца: belta.by