Лукашэнка распарадзіўся стварыць рабочую групу для аналізу працы НАН
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня падпісаў распараджэнне аб стварэнні пастаянна дзеючай рабочай групы па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У склад рабочай групы ўвайшлі незалежныя кампетэнтныя эксперты, аўтарытэтныя навукоўцы, якія валодаюць глыбокімі ведамі, высокай кваліфікацыяй, значным вопытам работы ў навуковай сферы і сістэме дзяржаўнага кіравання. Яе кіраўніком вызначаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў.
Рабочая група вывучыць пытанні практыка-арыентаванасці і выніковасці навуковых даследаванняў і распрацовак вучоных НАН Беларусі, укаранення распрацовак у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, распрацоўкі імпартазамяшчальнай прадукцыі і тэхналогій, экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі.
Пры неабходнасці да работы групы будуць прыцягвацца кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, профільныя спецыялісты ў канкрэтнай галіне навукі і практычнай дзейнасці.
Штогод да 15 ліпеня (у бягучым годзе – да 1 лістапада) рабочая група будзе прадстаўляць Прэзідэнту даклад аб выніках работы і прапановы па вырашэнні выяўленых праблемных пытанняў.
Забеспячэнне дзейнасці рабочай групы ўскладзена на Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.
Крыніца: belta.by