Лукашенко и Путин провели телефонный разговор

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову

Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне і перспектывах яе развіцця.


Абмяркоўваліся таксама эканамічныя пытанні і рэалізацыя дамоўленасцей у сферы эканомікі і бяспекі, дасягнутых у Мінску падчас нядаўняга афіцыйнага візіту расійскага лідара.

Пытанні абароны і бяспекі ў цэлым падчас размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асобным блокам.

Яшчэ адна тэма ў парадку дня - сумеснай праца і напрамкі супрацоўніцтва за мяжой, за межамі Саюзнай дзяржавы.

Узгаднілі прэзідэнты Беларусі і Расіі і графік далейшых кантактаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Уладзіміра Пуціна з Днём Расіі.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову