В белорусское гражданство приняты 244 человека, в том числе 24 несовершеннолетних

У беларускае грамадзянства прыняты 244 чалавекі, у тым ліку 24 непаўналетнія

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ №223 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 244 чалавек, у тым ліку 24 непаўналетніх. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Новымі грамадзянамі нашай краіны сталі асобы, якія прыбылі з 18 дзяржаў. Уручэнню ім беларускіх пашпартоў будзе папярэднічаць урачыстая цырымонія прынясення прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Адначасова кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні шэрагу заяў замежных грамадзян, якія не выканалі ўсе ўмовы прыёму ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, устаноўленыя нацыянальным заканадаўствам.

Крыніца: belta.by

У беларускае грамадзянства прыняты 244 чалавекі, у тым ліку 24 непаўналетнія