Лукашенко надеется, что шведы вскоре вернутся на путь мирного сосуществования со всеми соседями

Лукашэнка спадзяецца, што шведы неўзабаве вернуцца на шлях мірнага суіснавання з усімі суседзямі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Швецыі з Нацыянальным днём. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Працавітасць шведаў, адданасць сваёй зямлі спрыялі дасягненню значных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і прызнанню міжнароднай супольнасцю", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шведы і беларусы сумесна змаглі рэалізаваць шэраг ініцыятыў у розных галінах, а супернічалі толькі на спартыўных пляцоўках.

"Ваш народ некалькі стагоддзяў аддаваў свой голас за мірнае нейтральнае развіццё сваёй дзяржавы. Упэўнены, ніякім чынам нельга дазволіць некаторым "добразычліўцам" прывесці наш рэгіён да новай мілітарысцкай катастрофы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Спадзяюся, шведы ўжо ў хуткім часе вернуцца на шлях мірнага суіснавання з усімі суседзямі, што адпавядае нашым сапраўдным агульным інтарэсам".

Прэзідэнт Беларусі пажадаў дружалюбна

Лукашэнка спадзяецца, што шведы неўзабаве вернуцца на шлях мірнага суіснавання з усімі суседзямі