Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі з Днём устанаўлення міру і дэмакратыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Сахле-Ворк Зэўдэ і ўсіх жыхароў гэтай краіны з Днём устанаўлення міру і дэмакратыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша краіна з яе багатай культурай і старажытнай гісторыяй заслужана карыстаецца павагай міжнароднай супольнасці, актыўна ўдзельнічае ў працэсах панафрыканскай інтэграцыі і пашырае свой удзел у новых міжнародных фарматах", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што Беларусі і Эфіопіі неабходна больш актыўна рэалізоўваць існуючы патэнцыял супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловай кааперацыі, забеспячэнні харчовай бяспекі, стварэнні сумесным прадпрыемстваў, у тым ліку для вытворчасці высокатэхналагічнага абсталявання, узаемадзеянні ў галінах медыцыны і фармацэўтыкі, адукацыі, культуры, турызму, уключаючы пашырэнне геаграфіі авіяцыйных зносін паміж дзвюма краінамі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Эфіопіі моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту, а грамадзянам Эфіопіі - міру, салідарнасці і прагрэсу.
Крыніца: belta.by