Сустрэча Лукашэнкі і Аліева праходзіць у палацы Прэзідэнта Азербайджана
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым праходзіць у палацы азербайджанскага лідара "Загульба", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па пратаколе перамовам папярэднічаюць цырыманіяльныя мерапрыемствы з удзелам роты ганаровай варты і выкананнем дзяржаўных гімнаў. У цырыманіяле таксама ўдзельнічаюць і члены дэлегацый. Яшчэ адна абавязковая традыцыя - цырымонія фатаграфавання двух лідараў. Толькі пасля гэтага кіраўнікі дзяржаў накіроўваюцца на перамовы.
Спачатку Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў правядуць сустрэчу ў фармаце "адзін на адзін", пасля да іх далучацца дэлегацыі і перамовы пройдуць у пашыраным складзе.
Месцам правядзення перамоваў стаў палац "Загульба". Ён з'яўляецца часткай новай рэзідэнцыі Прэзідэнта Азербайджана, пабудаванай у 2008 годзе. Палац знаходзіцца ў пасёлку Загульба за 40 км ад Баку, у савецкі час тут размяшчаліся ўрадавыя дачы.
Палац размешчаны на беразе Каспійскага мора, у яго архітэктуры элементы сучасных напрамкаў аб'яднаны з азербайджанскім нацыянальным стылем. Тут Прэзідэнт Азербайджана праводзіць афіцыйныя сустрэчы і перамовы.
Крыніца: belta.by