Лукашенко поздравил иудеев с Песахом

Лукашэнка павіншаваў яўрэяў з Песахам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў іўдзейскай канфесіі з Песахам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята вернасці яўрэйскага народа сваім традыцыям. Яно сімвалізуе пачатак доўгага шляху да атрымання зямлі абяцанай. Сёння памяць аб мужнасці і стойкасці продкаў дае сілы пераадольваць цяжкасці сучаснага свету, з'яўляецца залогам светлай будучыні", - гаворыцца ў віншаванні.

 
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што іудаізм займае важнае месца ў канфесійнай палітры Беларусі. "Дзясяткі рэлігійных суполак, адукацыйных і культурных цэнтраў вядуць актыўную дзейнасць у нашай краіне. Іх дабрачынная і асветніцкая праца спрыяе ўмацаванню міжнацыянальнай дружбы, развіццю грамадскага дыялогу і захаванню грамадзянскай згоды", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Няхай Песах прынясе ў кожны дом радасць і дабрабыт, збярэ разам дарагіх сэрцу людзей. Жадаю моцнага здароўя, міру і духоўнага багацця вам і вашым блізкім", - выказаў пажаданні кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі вернікам іўдзейскай канфесіі з Песахам

Дарагія суайчыннікі!
 
Сардэчна віншую вас з Песахам!
 
Гэта свята вернасці яўрэйскага народа сваім традыцыям. Яно сімвалізуе пачатак доўгага шляху да атрымання зямлі абяцанай. Сёння памяць аб мужнасці і стойкасці продкаў дае сілы пераадольваць цяжкасці сучаснага свету, з'яўляецца залогам светлай будучыні.
 
Іудаізм займае важнае месца ў канфесійнай палітры Беларусі. Дзясяткі рэлігійных суполак, адукацыйных і культурных цэнтраў вядуць актыўную дзейнасць у нашай краіне. Іх дабрачынная і асветніцкая праца спрыяе ўмацаванню міжнацыянальнай дружбы, развіццю грамадскага дыялогу і захаванню грамадзянскай згоды.
 
Няхай Песах прынясе ў кожны дом радасць і дабрабыт, збярэ разам дарагіх сэрцу людзей. Жадаю моцнага здароўя, міру і духоўнага багацця вам і вашым блізкім.
 
Аляксандр Лукашэнка,
23 красавіка 2024 года.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка павіншаваў яўрэяў з Песахам